Учреждение образования
«Минский государственный колледж технологии и дизайна легкой промышленности»

Родная мова — гэта модна!

Родная мова — гэта модна!

21 лютага ў нашым каледжы было па-сапраўднаму духоўна і цёпла. Сумесна з групамі 503, 507, 509, выкладчыкамі, куратарамі і загадчыкам дзённага аддзялення мы правялі акцыю “Размаўляем па-беларуску”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гучалі вершы, запальвалі агонь у вачах на конкурсе “Назаві посуд па-беларуску” ✨, а напрыканцы — традыцыйная дыктоўка. І вось ён, наш гонар: у ліку пераможцаў — выкладчык матэматыкі, выкладчык гісторыі і навучэнец гр. 503! Віншуем! 🎉

Дзякуй усім, хто далучыўся і паказаў, што беларускае слова жыве і квітнее. Памятайце словы Якуба Коласа:
“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *