Учреждение образования
«Минский государственный колледж технологии и дизайна легкой промышленности»

“Дзень роднай мовы: час і мова”

“Дзень роднай мовы: час і мова”

21.02.2025 г., у Міжнародны дзень роднай мовы, у Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы прайшло мерапрыемства “Дзень роднай мовы: час і мова”, арганізаванае Беларускім саюзам жанчын, у якім прынялі ўдзел і выкладчыкі УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайна лёгкай прамысловасці”.
Купалаўская зала сабрала людзей розных узростаў і прафесій.

«Магутнае слова, ты, роднае слова» – радкі, якія гучалі ў сэрцах нашых продкаў, сёння дэкламавалі з купалаўскай сцэны прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ, педагогі, журналісты і нават цэлыя сем’і. Яны прыехалі з розных куткоў нашай краіны, каб у чарговы раз прызнацца ў сваіх пачуццях да роднай мовы і заявіць аб адзінстве беларускага народа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *