“Апошні атракцыён”

04.02.2025 навучэнцы і выкладчыкі УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці” сталі сведкамі цікавых падзей, якія разгарнуліся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Да болю кранальны спектакль “Апошні атракцыён” змяніўся урачыстым віншаваннем Народнай артысткі Беларусі Тамары Міронавай, якой 3 лютага споўнілася 75 гадоў. Мастацтва будзе вечным, калі чалавек трапляе на сваё месца.