“Размаўляем па-беларуску”.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
У каледжы прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску”.
У час акцыі навучэнцы разам з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры—Міронавай Т.В. і Кобусь К.С. увесь час гутарылі па-беларуску, прыгадваючы беларускія словы-прывітанні, называлі лічбы, малявалі беларускае адзенне, перакладалі з рускай мовы на беларускую, спрабавалі беларускія стравы. У канцы акцыі была слоўнікавая дыктоўка. Першае месца сярод выкладчыкаў заняла Янушкевіч Н. Г.—выкладчык геаграфіі і медыцынскай падрыхтоўкі, а сярод навучэнцаў—группа 447—Бахур Л. , Салуева М.