Адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства

Ва УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Гэта свята адзначаецца з 1994 года і дае магчымасць усім жадаючым звярнуцца да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа, падкрэсліць узаемасувязь і арганічнае адзінства славянскіх культурных традыцый.