“Май хомлэнд”

Выкладчыкі УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці” наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і сталі сведкамі праўдзівай гісторыі пра сённяшні час, пра нашу Радзіму і пра кожнага з нас. Спектакль з загадкавай назвай “Май хомлэнд” і, на першы погляд, са знаёмым усім нам сюжэтам спачатку ўспрымаецца напружана, пасля – пачынае раздражняць, а потым -заварожваць, захапляць і браць у свой палон, а ў канцы пастаноўкі ты ўжо уяўляеш сябе маленькай часткай вялікага сусвету і прызнаешся сабе, што гэта ўсё – пра мяне. Жанр п’есы-камедыя пра касмапалітызм.
На спектакль былі запрошаны вязні канцлагераў, бо 11.04 Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.