«Размаўляем па-беларуску»

21.02.2025 ва УА «Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці» прайшла акцыя «Размаўляем па-беларуску», у якой прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі.
Словы прывітання змяніла літаратурная віктарына, прагучаў верш Я. Купалы «Спадчына» у выкананні выкладчыка замежнай мовы Іны Іосіфаўны Кашкан. Паспрабавалі беларускія стравы, напісалі дыктоўку, у якой прынялі ўдзел, як навучэнцы, так выкладчыкі. Пераможцы атрымалі салодкія прызы. Міжнародны дзень роднай мовы стаў запамінальным і цікавым.