Напоўніліся каляднымі песнямі

24.12.2024 вучэбныя аўдыторыі УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці” напоўніліся каляднымі песнямі, адбыліся сустрэчы з Казой, цыганкамі.
І разам з навучэнцамі-калядоўшчыкамі іх выкладчыкі: педагог дадатковай адукацыі Дзмітрый Мікалаевіч Данілін і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Міронава Таццяна Віктараўна.