“Музыка душы. Роднае”

11.10.2024 у рамках праграмы па патрыятычнаму выхаванню моладзі навучэнцы і выкладчыкі каледжа мелі магчымасць быць ўдзельнікамі музычнай імпрэзы
“Музыка душы. Роднае” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Музычная імпрэза была складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і беларускія песні, кожная з іх – прызнанне ў любві нашай Радзіме. Выкананне песні «Белавежская пушча» разам з артыстамі тэатра прынесла вялікае задавальненне і выклікала самыя тонкія пачуцці.