Учреждение образования
«Минский государственный колледж технологии и дизайна легкой промышленности»

“Размаўляем па-беларуску”

“Размаўляем па-беларуску”

21 лютага – Міжнародны  дзень роднай мовы.

Традыцыйна ў каледжы ў рамках патрыятычнага выхавання  прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску”.

У час акцыі навучэнцы, выкладчыкі, адміністрацыя каледжа разам з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры  Міронавай Т.В. і Кобусь К.С. увесь час гутарылі па-беларуску, прыгадваючы беларускія словы-прывітанні, называлі лічбы, малявалі беларускае адзенне, перакладалі з рускай мовы на беларускую, спрабавалі беларускія стравы. У канцы акцыі была слоўнікавая дыктоўка. Першае месца сярод выкладчыкаў заняла Малевіч С.В.—выкладчык матэматыкі, а сярод навучэнцаў—Валынец В. гр.451 , Паўлюкевіч Р. гр.453.

Мерапрыемства гэтага года выклікала вялікую цікавасць  у навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *