“Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх”

10.11.2022 г. ва УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці” адбыўся стоп-квэст “Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх”, прысвечаны 500-годдзю паэмы М.Гусоўскага “Песня пра зубра”. Мерапрыемства адчыніла выкладчыца па Гісторыі Беларусі з прэзентацыяй пра славутага дзеяча славянскай культуры. Узнагароды за ўдзел у конкурсе малюнкаў, плакатаў, фотаздымкаў “Як у нас на зубрынай аблаве” атрымалі навучэнцы 1 курса гр.459, 458, 452. У майстэрні- скрыпторыі працавала гр.455. Навучэнцы змаглі перанесціся ў часы Старажытнасці і Адраджэння і паспрабаваць сябе ў перапісванні кніг.